ІНАВАЦЫЙНЫЯ ПРАЕКТЫ
АГУЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
па інавацыйных праектах
Загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 11.08.2021 № 589 аб эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў 2021/2022 навучальным годзе зацверджаны пералік устаноў адукацыі, на базе якіх будзе ажыццяўляцца эксперыментальная і інавацыйная дзейнасць.
Згодна з гэтым Загадам у бягучым навучальным годзе інавацыйнай дзейнасцю ахоплены ўстановы дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічныя ўстановы.
Загадам галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама 17.08.2021 г. № 274 "Аб эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў 2021/2022 навучальным годзе" зацверджаны пералік устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці, на базе якіх будзе здзяйсняцца эксперыментальная і інавацыйная дзейнасць. У іх ліку і дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі "Абласны цэнтр творчасці".
Наша ўстанова - адна з 38 устаноў адукацыі 6-ці абласцей рэспублікі, у якой будзе ажыццяўляцца рэалізацыя інавацыйнага праекта "Укараненне мадэлі фарміравання эмацыйна-каштоўнасных адносін навучэнцаў да гераічнага мінулага беларускага народа з дапамогай выкарыстання гісторыка-культурных рэсурсаў рэгіёну ў вучэбнай і пазакласнай працы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі".
Навуковым кансультантам праекта з'яўляецца Наталля Міхайлаўна Пурышава, дацэнт кафедры дыдактыкі і прыватных методык установы адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі", кандыдат гістарычных навук.
Тэрмін рэалізацыі праекта – 2021-2024 г.г.
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
- СТРАЛЬЦОВА НАТАЛЛЯ МІКАЛАЕЎНА
- НАМЕСНІК ДЫРЭКТАРА ПА ТУРЫСЦКА-КРАЯЗНАЎЧЫМ НАПРАМКУ
- +375 (222) 72-80-69
- ДУДА "Магілёўскі абласны цэнтр творчасці", пр. Міру 23(А), г. Магілёў, 212022, Рэспубліка Беларусь
- Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
МЕРАПРЫЕМСТВЫ
у рамках інавацыйнага праекта
ФОТАГАЛЕРЭЯ
інавацыйнага праекта
ВЫНІКІ РАБОТЫ
над інавацыйным праектам