- Як можна запісаць дзіця ў аб'яднанне па інтарэсах?
- Каб запісаць дзіця ў аб'яднанне па інтарэсах, неабходна наступнае::
- Заява аднаго з бацькоў або законнага прадстаўніка дзіцяці
- Ксеракопія дакумента, які сведчыць асобу дзіцяці (пасведчанне аб нараджэнні або пашпарт)
- Медыцынская даведка (у аб'яднанні па інтарэсах фізкультурна-спартыўнага, турысцка-краязнаўчага, спартыўна-тэхнічнага,
ваенна-патрыятычнага профілю, а таксама па напрамку "Харэаграфія")
- Што неабходна для заняткаў у басейне?
- Для таго каб дзіця магло наведваць заняткі ў плавальным басейне, неабходна наступнае:
- Медыцынская даведка
- Плаўкі або купальнік
- Гумовая шапачка, акуляры (па жаданні)
- Гумавыя тапачкі
- Зменнае адзенне для заняткаў у зале сухога плавання
- Ручнік
- Прадметы асабістай гігіены
- У выпадку неабходнасці дадатковую інфармацыю можна атрымаць у аддзеле фізічнага выхавання па тэлефоне
- +375 222 65-44-33
- У якое аб'яднанне па інтарэсах можна запісаць дзіця ва ўзросце 4-х гадоў?
- Для дзяцей ва ўзросце 4-х гадоў мы рэкамендуем заняткі ў Школе развіцця "Прыступкі". Падрабязную інфармацыю аб Школе развіцця "Прыступкі" вы можаце атрымаць па тэлефоне
- +375 222 65-32-84
- З якога ўзросту можна запісаць дзіця ў аб'яднанні па інтарэсах па харэаграфіі?
- Набор дзяцей у аб'яднанні па інтарэсах харэаграфічнага напрамку ажыццяўляецца з 6 гадоў. Магілёўскі абласны цэнтр творчасці прапануе шырокі выбар аб'яднанняў па інтарэсах гэтага напрамку
- Узорны харэаграфічны ансамбль "Крынiчка" (6-16 гадоў) | Народныя танцы
- +375 222 42-97-60
- Аб'яднанне па інтарэсах "Сучасная харэаграфія" (6-18 гадоў) | Сучасныя танцы
- +375 222 74-54-76
- Аб'яднанне па інтарэсах "ШАТЭ" (6-10 гадоў) | Сучасныя танцы
- +375 222 42-97-60
- Аб'яднанне па інтарэсах "Брэйк-Данс" (6-18 гадоў) | Сучасныя танцы
- +375 222 74-54-76
- Якія замежныя мовы можна вывучаць у нашым Цэнтры?
- Магілёўскі абласны цэнтр творчасці прапануе дзецям для вывучэння англійскую мову. Заняткі дазваляюць павысіць паспяховасць дзяцей у школе, падрыхтавацца да іспытаў і цэнтралізаванага тэсціравання.
- Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у аддзеле адукацыйнай дзейнасці па тэлефоне
- +375 222 65-35-45
- У які час можна запісаць дзіця ў аб'яднанне па інтарэсах?
- Запіс рабят у аб'яднанні па інтарэсах ажыццяўляецца штогод з 20 жніўня па 10 верасня ў фае 1-га паверха навучальнага корпуса Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці (пр. Міра, 23А). У гэты перыяд педагагічныя работнікі Цэнтра творчасці адкажуць на ўсе пытанні і дапамогуць вызначыцца з выбарам аб'яднання па інтарэсах для Вашага дзіцяці. Таксама даступны АНЛАЙН-ЗАПІС!
- У іншы час на працягу года запіс рабят у аб'яднанні па інтарэсах ажыццяўляецца пры наяўнасці вольных месцаў.