АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР "АКВА"
для навучэнцаў аб'яднанняў па інтарэсах Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці
Палажэнне аб аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей "Аква"
Калі Вы хочаце, каб Ваша дзіця добра адпачыла, набралася сілы, даведалася шмат новага, набыла сяброў – смела запісвайцеся ў лагер з дзённым знаходжаннем "АКВА" дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі "Магілёўскі абласны цэнтр творчасці".
Запрашаем хлопцаў ва ўзросце 10-14 гадоў.
У лагер адбіраюцца дзеці-пераможцы і прызёры, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах на працягу навучальнага года.
Лагер "АКВА" - гэта мора пазітыву, дзіцячага смеху і добрага настрою, а самае галоўнае - спакой бацькоў за сваё дзіця! Вашых дзяцей чакаюць займальныя праграмы, спартыўныя гульні, творчыя майстэрні, жывыя квэсты, гульні на свежым паветры, музыка, танцы, трохразовае харчаванне і гэта не ўсё, што мы можам прапанаваць !!!
РЭЖЫМ РАБОТЫ АЗДАРАЎЛЕНЧАГА ЛАГЕРА "АКВА"
Тэрміны адпачынку дзяцей
З 03.06.2024 - 21.06.2024 з 08.00 да 16.00. Не выпусціце ўнікальную магчымасць для сваіх дзяцей правесці канікулы з карысцю!
ЯК ТРАПІЦЬ У "АКВА"?
Што неабходна для залічэння дзіцяці ў лагер?
- Заява бацькоў ці іншых законных прадстаўнікоў дзіцяці.
- Медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці ад участковага ўрача з інфармацыяй аб адсутнасці кантакту з інфекцыйнымі хворымі, допуск у басейн, дазвол для заняткаў харэаграфіяй.
- Бацькоўскі ўзнос за 15 дзён знаходжання ў аздараўленчым лагеры.
АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР "АКВА"
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
- пр. Мiру, 23А, г. Магілёў, 212022, Рэспубліка Беларусь
- +375 222 65-44-33 (Тэл.)