АЎСЕЕНКА ІГАР МІХАЙЛАВІЧ
МАГІЛЁЎСКАГА АБЛАСНОГА ЦЭНТРА ТВОРЧАСЦІ
МАГІЛЁЎСКАГА АБЛАСНОГА ЦЭНТРА ТВОРЧАСЦІ
Узначальвае дзяржаўную ўстанову дадатковай адукацыі "Магілёўскі абласны цэнтр творчасці" са жніўня 2021 года. Да прызначэння працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Баркалабаўскай сярэдняй школы аддзела адукацыі Быхаўскага райвыканкама, настаўнікам рускай мовы і літаратуры Лыкаўскай няпоўнай сярэдняй школы аддзела адукацыі Магілёўскага райвыканкама, дырэктарам Семукацкай сярэдняй школы аддзела адукацыі Магілёўскага райвыканкама, дырэктарам малога прадпрыемства "Адпачынак", дырэктарам сярэдняй школы № 19 аддзела адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Магілёва, загадчыкам аддзела адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Магілёва, начальнікам упраўлення адукацыі Магілёўскага гарвыканкама, кіраўніком спраў Магілёўскага гарвыканкама, начальнікам упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама, начальнікам галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама.
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва цэнтрам, каардынуе работу структурных падраздзяленняў цэнтра, курыруе пытанні кадравай, падатковай і фінансавай дзейнасці цэнтра.
Узнагароды:
Ганаровая грамата выканаўчага камітэта адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Магілёва (2002 г.), грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003 г.), Ганаровая грамата выканаўчага камітэта адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Магілёва (2003 г.), Ганаровая грамата Магілёўскага гарвыканкама (2008 г.), падзячны ліст Магілёўскага гарвыканкама (2009 г.), Ганаровая грамата Магілёўскага гарвыканкама (2013 г.), Падзяка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2016 г.), грамата Магілёўскай абласной структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства" (2016 г.), Ганаровая грамата Магілёўскага гарвыканкама (2017 г.), Ганаровая грамата Магілёўскага аблвыканкама (2018 г.), Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2020 г.).
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
АСАБІСТЫ ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН
ВУЧЭБНА-ВЫХАВАЎЧАЯ РАБОТА
У Цэнтры творчасці працуе з 2006 года. Працавала культарганізатарам, метадыстам. З 2010 па 2013 год з'яўлялася намеснікам дырэктара па тэхнічным напрамку. З 2013 года – намеснік дырэктара. Курыруе пытанні арганізацыі культурна-масавай работы, набору дзяцей у гурткі, секцыі, студыі; вызначэння вучэбнай нагрузкі педагагічных работнікаў, узаемадзеяння ўстановы з упраўленнямі адукацыі і культуры, іншымі дзяржаўнымі структурамі, арганізацыямі і ўстановамі па вылучэнні, распрацоўцы і рэалізацыі ідэй сацыяльна-культурных праектаў, кіруе мастацкім персаналам, музычнымі, танцавальнымі калектывамі, канцэртнай арганізацыяй, забяспечвае арганізацыю абласных фестываляў, злётаў, конкурсаў, выстаў і інш. масавых мерапрыемстваў.
Узнагароды:
Ганаровая грамата ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама (2010 г., 2012 г.), грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2016 г.), Ганаровая грамата МА РГА "Беларускі дзіцячы фонд" (2016 г.), Ганаровая грамата ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама (2019 г.), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2019 г.), грамата ДУДА "Абласны цэнтр творчасці" (2020 г.), падзяка Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (2021 г.)
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
АСАБІСТЫ ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ РАБОТА
У Цэнтры працуе з 1997 года. Працавала метадыстам. З 2014 па 2022 год з'яўлялася загадчыкам інструктыўна-метадычнага аддзела. З мая 2022 года - намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце.
Курыруе пытанні арганізацыі работы па вучэбна-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу (праграмнае забеспячэнне, распрацоўка і выданне метадычнай прадукцыі), дзейнасці метадычнай службы, работы метадычнага савета, арганізацыі ўзаемадзеяння ўстановы з адпаведнымі навукова- і вучэбна-метадычнымі органамі прафесійнай адукацыі, метадычнай дапамогі ўстановам дадатковай адукацыі вобласці, арганізацыі абласных семінараў і канферэнцый педагагічных работнікаў дадатковай адукацыі, конкурсаў прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў.
Узнагароды:
Ганаровая грамата ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама (2014 г.), грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2019 г.), грамата ДУДА "Абласны цэнтр творчасці" (2019 г.).
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
АСАБІСТЫ ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН
ВЫХАВАЎЧАЯ РАБОТА
Ва ўстанове працуе з 1996 года спачатку псіхолагам сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы, затым загадчыкам аддзела сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы. З 2011 года - намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце. Курыруе пытанні: арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстанове, арганізацыі правядзення сацыялагічных і псіхолага-педагагічных даследаванняў, педагагічных саветаў, семінараў і г. д., арганізацыі работы па прафілактыцы правапарушэнняў, наркаманіі сярод навучэнцаў, фарміраванні культуры здаровага ладу жыцця навучэнцаў, супрацоўніцтва з дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі арганізацыямі (ГА "БРПА", ГА "БРСМ"), арганізацыі змястоўнага напаўнення шостага школьнага дня, канікулярнага адпачынку навучэнцаў; правядзенне летняй аздараўленчай кампаніі ўстановы, асветніцкай работы для бацькоў па пытаннях навучання і выхавання.
Узнагароды:
Ганаровая грамата ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама (2014 г.), грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2015 г.), Падзячны ліст Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў (2018 г.), Ганаровая грамата галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама (2019 г.)
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
АСАБІСТЫ ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН
ВУЧЭБНА-ВЫХАВАЎЧАЯ РАБОТА (ТЭХНІЧНЫ НАПРАМАК)
У Магілёўскім абласным цэнтры творчасці пачала працу з 2022 года з пасады загадчыка навукова-тэхнічным аддзелам. З сакавіка 2023 года прызначана намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце (тэхнічны напрамак).
Курыруе пытанні: каардынацыя дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па тэхнічных відах дзейнасці; аказанне метадычнай дапамогі УДАДiМ вобласці па развіцці тэхнічнай творчасці навучэнцаў; арганізацыя адукацыйных мерапрыемстваў для педагогаў дадатковай адукацыі тэхнічнага профілю; арганізацыя масавых мерапрыемстваў для навучэнцаў УДАДiМ па тэхнічных відах творчасці.
Награды:
-
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
АСАБІСТЫ ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН
ВУЧЭБНА-ВЫХАВАЎЧАЯ РАБОТА (ТУРЫСЦКА-КРАЯЗНАЎЧЫ НАПРАМАК)
У Цэнтры творчасці працуе з 2014 года. Працавала метадыстам аддзела турызму, спартыўнага арыентавання і экскурсій. З 2018 па 2020 гг. з'яўлялася загадчыкам аддзела краязнаўства і пошукавай работы. З 2020 года - намеснік дырэктара. Курыруе пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу ў аб'яднаннях па інтарэсах турысцка-краязнаўчай і экалагічнай накіраванасці. Забяспечвае аказанне арганізацыйна-метадычнай дапамогі ўстановам адукацыі вобласці па развіцці і ўдасканаленні экалагічнай, турысцкай, краязнаўчай і экскурсійнай работы з навучэнцамі. Каардынуе правядзенне абласных акцый і праектаў па грамадзянска-патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі.
Узнагароды:
Ганаровая грамата галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама (2011 г.), Ганаровая грамата галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама (2018 г.), Ганаровая грамата Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (2021 г.)
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
АСАБІСТЫ ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН
ГАСПАДАРЧАЯ РАБОТА
У Магілёўскім абласным цэнтры творчасці пачаў працу з 2023 года на пасадзе намесніка дырэктара па гаспадарчай рабоце. Курыруе пытанні арганізацыі кантролю над гаспадарчым абслугоўваннем і належным станам установы, забеспячэння рэжыму захавання нормаў і правілаў тэхнікі бяспекі ў адукацыйным пытанні, выканання правілаў па ахове працы і пажарнай бяспекі, арганізацыі работы па пашырэнні гаспадарчай самастойнасці ўстановы, своечасовым заключэнні неабходных дагавораў, прыцягненню дадатковых крыніц фінансавых і матэрыяльных сродкаў.
Награды:
-
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
АСАБІСТЫ ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН