АБЛАСНАЯ ЗАВОЧНАЯ ШМАТПРАДМЕТНАЯ ШКОЛА (АЗШШ)

  • АГУЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯаб абласной завочнай шматпрадметнай школы (АЗШШ)
  • ВЫКЛАДЧЫКIабласной завочнай шматпрадметнай школы (АЗШШ)
  • ЯК ПАСТУПІЦЬу абласную завочную шматпрадметную школу
  • НЕКАТОРЫЯ ПЫТАННІ НАВУЧАННЯнавучэнцаў абласной завочнай шматпрадметнай школы
  • ONLINE-КАНСУЛЬТАЦЫІу абласной завочнай шматпрадметнай школе
  • ЗАДАННІ ДЛЯ НАВУЧЭНЦАЎабласной завочнай шматпрадметнай школы
  • ПАМЯТКА НАВУЧЭНЦУабласной завочнай шматпрадметнай школы

АГУЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

аб абласной завочнай шматпрадметнай школе (ЗШШ)


У аддзеле адукацыйнай дзейнасці пры Магілёўскім абласным цэнтры творчасці ўжо больш за 30 гадоў дзейнічае абласная завочная шматпрадметная школа (АЗШШ), створаная пры ўдзеле Барыса Дзмітрыевіча Чабатароўскага, які з'яўляецца адным з распрацоўшчыкаў канцэпцыі матэматычнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, аўтарам падручнікаў па матэматыцы для 5-11 класа, навукова-папулярнай літаратуры, навучальных дапаможнікаў па матэматыцы для настаўнікаў і студэнтаў.

У гэтай школе не чуваць ні званкоў, ні дзіцячых галасоў. Тут няма навучальных класаў з дошкай і мелам. І, тым не менш, гэта самая сапраўдная школа са сваёй праграмай і выкладчыкамі. Першапачаткова школа была створана для ахопу сельскіх дзяцей. Форма навучання, якая прымяняецца ў завочнай школе, несумненна служыць наймагутным сродкам выраўноўвання стартавых магчымасцяў рабят незалежна ад таго, у якім сацыяльным асяроддзі яны растуць і выхоўваюцца.

Завочная форма навучання, у параўнанні з іншымі, адрозніваецца большай гнуткасцю. Тут не ставіцца мэта працаваць толькі з адоранымі дзецьмі, не робiцца цвёрдая спецыялізацыя, не прадвызначаецца далейшы лёс рабят. Зрэшты, для многіх тысяч школьнікаў, якія прайшлі навучанне ў АЗШШ, вучоба ў школе дапамагла вызначыцца і з выбарам будучай прафесіі.

Навучанне ў завочнай школе ў цэлым спрыяе развіццю самастойнасці і лагічнага мыслення, пашырае кругагляд школьніка. Галоўнае пры завочным навучанні школьнікаў - прывіць ім уменне працаваць з кнігай, прывучыць да сістэматычнай разумовай работы. Важна адзначыць і яшчэ адзін важны аспект завочнага навучання: такая форма навучання не патрабуе пісьмовага выкладу, што дапамагае школьніку развіваць культуру мыслення і гаворкі.

АБЛАСНАЯ ЗАВОЧНАЯ ШМАТПРАДМЕТНАЯ ШКОЛА

КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ


  • Пр-кт Мiру, 23а, г. Магілёў, 212022, Рэспубліка Беларусь
  • +375 222 65-35-45 (Аддзел адукацыйнай дзейнасці)
  • Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

ВЫКЛАДЧЫКI

абласной завочнай шматпрадметнай школы (АЗШШ)


У абласной завочнай шматпрадметнай школе працуюць вопытныя педагогі. Большасць з іх - выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.А. Куляшова, дзякуючы чаму школа цесна і бесперапынна супрацоўнічае з адпаведнымі кафедрамі ўніверсітэта.

Рамановіч Людміла Аляксандраўна

Кіраўнік школы "Юны матэматык"

Старшы выкладчык кафедры матэматыкі УА "МДУ ім. А.А. Куляшова"

  • zmsh-matematika
  • Старавойтава Тамара Сулейманаўна

    Кіраўнік школы "Юны матэматык"

    Дацэнт кафедры маркетынгу і менеджменту МАУВА "Беларуска-Расійскі ўніверсітэт"

  • zmsh-matematika
  • Тадэвуш Юлія Мікалаеўна

    Кіраўнік школы "Юны матэматык"

    Педагог першай катэгорыі ДУДА "Магілёўскі абласны цэнтр творчасці"

  • zmsh-matematika
  • Якубовіч Тамара Іванаўна

    Кіраўнік школы "Юны філолаг"

    Педагог вышэйшай катэгорыі ДУДА "Магілёўскі абласны цэнтр творчасці"

  • zmsh-belorusskij
  • Доўгаль Алеся Валер'еўна

    Кіраўнік школы "Юны філолаг"

    Дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі УА "МДУ ім. А.А. Куляшова"

  • zmsh-belorusskij
  • Доўгаль Дзмітрый Аляксандравіч

    Кіраўнік школы "Юны філолаг"

    Выкладчык кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі УА "МДУ ім. А.А. Куляшова"

  • zmsh-belorusskij
  • Свірыдзенка Алена Андрэеўна

    Кіраўнік школы "Юны філолаг"

    Дацэнт кафедры тэорыі і методыкі УА "МДУ ім. А.А. Куляшова"

  • zmsh-russkij
  • Вараб'ёва Таццяна Станіславаўна

    Кіраўнік школы "Юны філолаг"

    Загадчык аспірантурай, метадыст другой катэгорыі УА "МДУ ім. А.А. Куляшова"

  • zmsh-russkij
  • Заяц Наталля Мікалаеўна

    Кіраўнік школы "Юны філолаг"

    Педагог вышэйшай катэгорыі ДУДА "Магілёўскі абласны цэнтр творчасці"

  • zmsh-russkij
  • Дарасевіч Сяргей Уладзіміравіч

    Кіраўнік школы "Юны фізік"

    Педагог вышэйшай катэгорыі ДУДА "Магілёўскі абласны цэнтр творчасці"

  • facebook:sergej.dor
  • Белянко Таццяна Віктараўна

    Кіраўнік школы "Юны хімік"

    Майстар вытворчага навучання кафедры прыродазнаўства УА "МДУ ім А.А. Куляшова"

  • zmsh-khimija
  • Захарава Марына Яўгенаўна

    Кіраўнік школы "Юны біёлаг"

    Старшы выкладчык кафедры прыродазнаўства УА "МДУ ім. А.А. Куляшова"

  • zmsh-biologija
  • Галанава Інэса Мікалаеўна

    Кіраўнік школы "Юны гісторык"

    Педагог вышэйшай катэгорыі ДУДА "Магілёўскі абласны цэнтр творчасці"

  • zmsh-istoria
  • Губіч Паліна Андрэеўна

    Кіраўнік школы "Юны філолаг" (Англійская мова)

    Выкладчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі УА "МДУ ім. А. А. Куляшова"

    АБЛАСНАЯ ЗАВОЧНАЯ ШМАТПРАДМЕТНАЯ ШКОЛА

    КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ


    • Пр-кт Мiру, 23а, г. Магілёў, 212022, Рэспубліка Беларусь
    • +375 222 65-35-45 (Аддзел адукацыйнай дзейнасці)
    • Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

    ЯК ПАСТУПІЦЬ

    у абласную завочную шматпрадметную школу (АЗШШ)


    Для паступлення ў абласную завочную шматпрадметную школу неабходна падаць ЗАЯВУ АБ ПРЫЁМЕ у адпаведны клас у друкаваным або рукапісным выглядзе, даслаўшы яго па пошце (або па электроннай пошце) на адрас АЗШШ, альбо прынесці асабіста. Заявы прымаюцца штогод да 25 верасня. Кошт навучання па кожным прадмеце складае 10,00 (руб.) у год за індывідуальнае навучанне і 20,00 (руб.) у год за навучанне ў групе "Калектыўны вучань". Кошт фіксуецца на ўвесь навучальны год і павінен быць унесены адразу. Ксеракопію квітанцыі аб аплаце неабходна адправіць разам з заявай аб прыёме ў АЗШШ. Вось РЭКВІЗІТЫ ДЛЯ АПЛАТЫ НАВУЧАННЯ.

    У завочную шматпрадметную школу прымаюцца без уступных экзаменаў навучэнцы 4-11 класаў, якія жадаюць займацца па наступных напрамках:

    • Юны матэматык | 4-11 клас
    • Юны філолаг (Англійская мова) | 5-8 клас (для тых, хто вывучае мову з 3 класа)
    • Юны філолаг (Руская мова) | 5-11 клас
    • Юны фiлолаг (Беларуская мова) | 5-11 клас
    • Юны фізік | 8-11 клас
    • Юны хімік | 8-11 клас
    • Юны біёлаг | 8-11 клас
    • Юны гісторык (Гісторыя Беларусь) | 10-11 клас
    • Юны гісторык (Грамадазнаўства) | 10-11 клас

    Пачынаць навучанне можна з любога класа, але чым раней - тым лепш. Форма навучання - завочная. Займацца можна як індывідуальна, так і ў групе "Калектыўны вучань". Калектыўная форма навучання прадастаўляецца групе навучэнцаў ад 3 да 15 чалавек. Залічэнне ў групы "Калектыўны вучань" ажыццяўляецца на падставе заяўкі кіраўніка групы, да якой прыкладаецца спіс навучэнцаў, завераны кіраўніком навучальнай установы.

    Для навучэнцаў абласной завочнай шматпрадметнай школы прапануецца правядзенне online-кансультацый (кансультацыі ўваходзяць у кошт навучання).

    Уся неабходная інфармацыя аб правядзенні першай online-кансультацыі будзе выслана з першай работай.

    АБЛАСНАЯ ЗАВОЧНАЯ ШМАТПРАДМЕТНАЯ ШКОЛА

    КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ


    • Пр-кт Мiру, 23а, г. Магілёў, 212022, Рэспубліка Беларусь
    • +375 222 65-35-45 (Аддзел адукацыйнай дзейнасці)
    • Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

    НЕКАТОРЫЯ ПЫТАННІ НАВУЧАННЯ

    навучэнцаў завочнай шматпрадметнай школы


    На працягу навучальнага года рабятам прапануецца выканаць і выслаць на праверку 5-6 работ па кожным вывучаемым прадмеце. На выкананне адной работы ў сярэднім адводзіцца 20 - 25 дзён. Выкананыя работы можна высылаць раней пазначанага ў іх тэрміну.

    Для навучэнцаў старэйшых класаў па кожным напрамку праводзяцца штогадовыя навучальныя зборы, якія праходзяць у фармаце анлайн.

    Завяршэнне курса навучання прызнаецца паспяховым, калі навучэнец атрымаў не менш, чым па тром кантрольным работам курса станоўчыя адзнакі не менш за 5 (пяці) балаў. Вучні, якія паспяхова скончылі 11 клас ЗШШ, атрымліваюць пасведчанні ўстаноўленага ўзору аб заканчэнні школы.

    АБЛАСНАЯ ЗАВОЧНАЯ ШМАТПРАДМЕТНАЯ ШКОЛА

    КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ


    • Пр-кт Мiру, 23а, г. Магілёў, 212022, Рэспубліка Беларусь
    • +375 222 65-35-45 (Аддзел адукацыйнай дзейнасці)
    • Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

    РЭГЛАМЕНТ ONLINE-КАНСУЛЬТАЦЫЙ

    для навучэнцаў абласной завочнай шматпрадметнай школы


    Усе навучэнцы завочнай школы адзін раз у месяц па вывучаемым прадмеце могуць атрымаць бясплатную online-кансультацыю. Вучні і настаўнікі могуць задаваць пытанні, якія датычацца заданняў завочнай школы. Дзеля удзелу ў online-кансультацыі неабходна наступнае:

    • Ноўтбук або кампутар з вэб-камерай, калонкамі і мікрафонам або мабільная прылада з франтальнай камерай (смартфон, планшэт).
    • Падключэнне да сеткі Інтэрнэт.
    • За 3-5 рабочых дзён да даты кансультацыі запісацца на яе па тэл. 65-35-45 альбо па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
    • Запісваючыся на кансультацыю, укажыце прадмет, па якім хочаце атрымаць кансультацыю, прозвішча, імя, імя па бацьку і свой клас у завочнай школе.

    ЯК ПРАХОДЗІЦЬ ONLINE-КАНСУЛЬТАЦЫЯ

    для навучэнцаў завочнай шматпрадметнай школы


    • У прызначаны дзень і гадзіну вы ўключаеце сваю прыладу і запускаеце на ёй праграму Skype.
    • Яшчэ раз прадумваеце сваё пытанне, якое вы хочаце задаць выкладчыку.
    • Не хвалюйцеся, нашы выкладчыкі заўсёды настроены пазітыўна. На кансультацыі будуць разбірацца толькі вашы пытанні!

    ГРАФІКІ ONLINE-КАНСУЛЬТАЦЫЙ | 2023-2024 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

    у завочнай шматпрадметнай школе


    АБЛАСНАЯ ЗАВОЧНАЯ ШМАТПРАДМЕТНАЯ ШКОЛА

    КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ


    • Пр-кт Мiру, 23а, г. Магілёў, 212022, Рэспубліка Беларусь
    • +375 222 65-35-45 (Аддзел адукацыйнай дзейнасці)
    • Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

    ЗАДАННІ КАНТРОЛЬНЫХ РАБОТ ДЛЯ НАВУЧЭНЦАЎ

    завочнай шматпрадметнай школы | 2023-2024 навучальны год


    ПАВАЖАНЫЯ РАБЯТЫ! ПЕРШ ЧЫМ ПРЫСТУПІЦЬ ДА РАБОТЫ, УВАЖЛІВА АЗНАЁМЦЕСЯ З ТЫМ,
    ЯК ПРАВІЛЬНА СПАМПОЎВАЦЬ ЗАДАННІ ПА ПРАДМЕТАХ!

    АБЛАСНАЯ ЗАВОЧНАЯ ШМАТПРАДМЕТНАЯ ШКОЛА

    КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ


    • Пр-кт Мiру, 23а, г. Магілёў, 212022, Рэспубліка Беларусь
    • +375 222 65-35-45 (Аддзел адукацыйнай дзейнасці)
    • Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

    ПАМЯТКА ВУЧНЮ

    завочнай шматпрадметнай школы


    Паважаныя навучэнцы! Пры афармленні кантрольных работ памятаеце аб наступных правілах:

    • Чарговае заданне адпраўляецца навучэнцу толькі пасля атрымання ад яго папярэдняга!
    • На выкананне задання адводзіцца не больш за тры тыдні (21 дзень)!
    • Група "Калектыўны вучань" высылае на праверку АДНУ работу!
    • Заданні і рашэнні адпраўляюцца па пошце простымі лістамі.
    • Тэрміны адпраўкі задання з ЗШШ Тэрміны выканання навучэнцамі Тэрміны праверкі работы ў ЗШШ
      1. 26.09.2023 - 2.10.2023 Не пазней за 24.10.2023 Не пазней за 8.11.2023
      2. 9.11.2023 - 10.11.2023 Не пазней за 4.12.2023 Не пазней за 20.12.2023
      3. 21.12.2023 -22.12.2023 Не пазней за 14.01.2024 Не пазней за 31.01.2024
      4. 1.02.2024 -2.02.2024 Не пазней за 25.02.2024 Не пазней за 12.03.2024
      5. 13.03.2024 -14.03.2024 Не пазней за 7.04.2024 Не пазней за 23.04.2024
      6. 24.04.2024 -26.04.2024 Не пазней за 20.05.2024 Не пазней за 04.06.2024

    Работы адпраўляюцца па адрасе:

    • КАМУ: ДУДА "МАЦТ", ЗШШ, ... (Пазначыць прадмет і клас)
    • КУДЫ: Пр-кт Мiру, 23а, г. Магілёў, Рэспубліка Беларусь
    • ІНДЭКС: 212022

    АБЛАСНАЯ ЗАВОЧНАЯ ШМАТПРАДМЕТНАЯ ШКОЛА

    КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ


    • Пр-кт Мiру, 23а, г. Магілёў, 212022, Рэспубліка Беларусь
    • +375 222 65-35-45 (Аддзел адукацыйнай дзейнасці)
    • Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.