БАЦЬКАМ ПРА БРПА
БАЦЬКАМ ПРА БРПА
Сардэчна запрашаем у МАГІЛЁЎСКУЮ АБЛАСНУЮ ПІЯНЕРСКУЮ АРГАНІЗАЦЫЮ
АСНОЎНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ АБ ГА "БРПА"
Назва: Грамадскае аб'яднанне "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" (скарочана - ГА "БРПА").
Дата заснавання: 13 верасня 1990 года. ГА "БРПА" – самастойнае, добраахвотнае, грамадскае, шматнацыянальнае аб'яднанне дзяцей, падлеткаў і дарослых, арыентаванае на агульначалавечыя каштоўнасці, якое прадстаўляе і абараняе інтарэсы і правы сваіх членаў.
Сваю дзейнасць ГА "БРПА" ажыццяўляе па наступных напрамках: грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення; духоўна-маральнае станаўленне сучаснай асобы;
развіццё спорту і турызму, папулярызацыя здаровага ладу жыцця; сацыяльная абарона дзяцей, дабрачыннасць, абарона навакольнага асяроддзя; фарміраванне інфармацыйнай культуры;
ажыццяўленне міжнароднай дзейнасці.
ГА "БРПА" мае структурныя падраздзяленні (Саветы ГА "БРПА"), падзеленыя па тэрытарыяльным прынцыпе: Цэнтральны абласны (Мінскі гарадскі) - раённы (гарадскі) і дзіцячыя калектывы – піянерскія дружыны (школа).
Мэта ГА «БРПА» – дапамагчы кожнаму піянеру стаць грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сваёй сям'і, радзіме.
Дэвіз: ГА "БРПА": "Піянер! Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы!". Адказ: "Заўсёды гатовы!"
У адпаведнасці са Статутам ГА "БРПА" мае свае сімвалы (сімволіку), зацверджаныя цэнтральным саветам ГА "БРПА". Да асноўных сімвалаў адносяцца:
Гальштук піянерскі. Гальштук піянерскі – знак прыналежнасці да арганізацыі, сімвал датычнасці кожнага піянера да спраў сваёй арганізацыі, гатоўнасці падзяліць яе добрую славу і адказнасць.
Тры ўскрайкі гальштука, завязаныя спецыяльным піянерскім вузлом, сімвалізуюць адзінства трох пакаленняў у піянерскай арганізацыі: акцябрат - піянераў - дарослых членаў ГА "БРПА".
Значок акцябрацкі (акцябрацкая зорачка) - нагрудны значок у выглядзе пяціканцовай зорачкі, тры верхнія прамяні якой афарбаваны ў чырвоны колер, два ніжніх - у зялёны. У цэнтры зорачкі - барэльеф карты Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Ад верхніх прамянёў накіроўваюцца ўверх тры языкi полымя, частка першага афарбавана ў чырвоны і зялёны колеры, якія адпавядаюць колерам Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Зорачка мае акантоўку залацістага колеру.
Значок акцябрацкі (акцябрацкая зорачка) з'яўляецца сімвалам прыналежнасці дзяцей да піянерскай арганізацыі, акцябрацкім калектывам (групам), увасабленнем Легенды аб акцябронку: пуцяводная зорка, пачатак усіх дарог, нязгасальны агонь адважных адкрывальнікаў. Носіцца на левым баку грудзей.
ГА "БРПА" - самая масавая дзіцячая грамадская арганізацыя ў Рэспубліцы Беларусь (каля 80% школьнікаў ад 7 да 14 гадоў знаходзяцца ў арганізацыі).
Асноўная дзейнасць:
Акцябронак - член арганізацыі ва ўзросце ад 7 да 10 гадоў. Навічок у піянерскіх справах, гатовы прыняць і працягнуць традыцыі і гісторыю Піянерыі. Прыём у арганізацыю малодшых школьнікаў праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы на зборы дружыны адначасова з рытуалам прысваення звання "акцябраты". Акцябраты маюць свае правiлы.
Піянер - член арганізацыі ад 10 да 14 гадоў, першы, першапраходзец, першаадкрывальнік, наватар, які ідзе наперадзе. Піянер - званне члена Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. У піянераў ёсць законы і традыцыі.
Піянерскі важаты - званне дарослага члена ГА "БРПА", кіраўніка піянерскай дружыны. Піянерскі важаты з'яўляецца пазаштатным супрацоўнікам арганізацыі. Для важатых на сайце БРПА створана інфармацыйна-адукацыйная платформа для рэалізацыі дзейнасці па напрамках.
У ГА "БРПА" створана сістэма прыналежнасці члена ГА "БРПА" да нейкага напрамку БРПА: піянер-цімуравец (валанцёр), акцябраня-зарнічнік, піянер-юнармеец (зарнічнікі), піянер-лідэр (гальштук піянерскі лідэрскі з белай акантоўкай на адной з граняў).
У ГА "БРПА" функцыянуе дзіцячае самакіраванне: у піянерскіх дружынах - гэта Савет піянерскай Дружыны; у Саветах усіх узроўняў - Дзіцячыя палаты ГА "БРПА".
Дзіцячая палата ГА "БРПА" - гэта асаблівая дынамічная дэмакратычная сістэма самакіравання ў ГА "БРПА" і самаарганізацыі дзяцей у супрацоўніцтве з дарослымі.
У БРПА створана нефармальная візуалізацыя арганізацыі для дзяцей і падлеткаў. Падрабязна з брэнбукам можна азнаёміцца тут
Варыятыўны лагатып ГА "БРПА" ўяўляе сабой хвалістыя рознакаляровыя (семь колераў) палосы на белым фоне, якія сімвалізуюць языкi полымя, якія зліліся ў адзін, як сімвал адзінства дзяцей, падлеткаў, дарослых, і надпіс. Белае поле і полымя сімвалізуюць адкрытасць і чысціню намераў і імкненняў арганізацыі. Сямікалор сімвалізуе гарманічнае развіццё асобы на аснове уласцівай беларускаму грамадству сістэмы каштоўнасцей. Справа графічнай кампазіцыі размешчаны надпіс: "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя". Знак і назва скампанаваны ў пэўным парадку і пэўных прапорцыях.
Аранжавы - колер энергіі, радасці і дзяцінства.
Чырвоны - сімвал сонца, жыцця.
Ружовы - сімвалізуе рамантычнасць, дабрыню.
Сіні - колер поспеху.
Зялёны - колер прыроды, сімвалізуе зялёныя беларускія лясы.
Блакітны - колер небасхілу, блакітных азёр Беларусі.
Жоўты - сімвал святла, велічы і лідэрства.
Варыятыўная эмблема ГА "БРПА": Эмблема ГА "БРПА" уяўляе сабой хвалістыя рознакаляровыя (семь колераў) палосы на белым фоне, якія сімвалізуюць тры языкi полымя, якія зліліся ў адзін, як сімвал адзінства дзяцей, падлеткаў і дарослых. Белае поле і полымя сімвалізуюць адкрытасць і чысціню намераў і імкненняў арганізацыі. Сямікалор сімвалізуе - гарманічнае развіццё асобы на аснове уласцівай беларускаму грамадству сістэмы каштоўнасцяў. Знізу графічнай кампазіцыі размешчаны надпіс: "ГА "БРПА" ў выглядзе спалучэння надзейна спаяных адзін з адным звёнаў, якія сімвалізуюць узаемадзеянне і згуртаванне. Знак і назва скампанаваны ў пэўным парадку і пэўных прапорцыях.
Варыятыўны лагатып
Слоган арганізацыі: "БРПА - тэрыторыя дзяцінства" / "Піянерыя Беларусі - тэрыторыя дзяцінства".
Талісман піянерскай арганізацыі - рысёнак Агеньчык.
На працягу кожнага навучальнага года ў арганізацыі, на ўсіх яе ўзроўнях, паспяхова рэалізуецца больш за 2000 праектаў для дзяцей і падлеткаў. Укараняюцца новыя формы і метады работы з дзецьмі. Кожны праект мае сваё лога.
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Дакументы
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
У склад Магілёўскага абласнога савета ўваходзяць 25 раённых / гарадскіх саветаў
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Святы, традыцыі ГА "БРПА", гісторыя піянерскага руху
Святы БРПА - гэта сімвал вернасці піянераў арганізацыі: сімвал адзінства, пераемнасці пакаленняў у арганізацыі.
19 мая - Дзень піянерскай дружбы
У гэты дзень у 1922 годзе II Усерасійская канферэнцыя РКСМ прыняла рашэнне аб распаўсюджванні вопыту работы першых піянерскіх атрадаў па ўсёй краіне. Дзень нараджэння Усесаюзнай піянерскай арганізацыі.
8 лютага - Дзень юнага героя-антыфашыста
8 лютага 1964 года піянеры-інтэрнацыяналісты Маскоўскага гарадскога Палаца піянераў звярнуліся да сваіх аднагодкаў ва ўсім свеце кожны год праводзіць Дзень памяці юных герояў-антыфашыстаў. Міжнародны камітэт дзіцячых і юнацкіх арганізацый пры Сусветнай федэрацыі дэмакратычнай моладзі падтрымаў прапанову дзяцей.
20 чэрвеня - Свята піянерскага вогнішча
У гэты дзень у 1922 годзе адбыўся збор першага піянерскага атрада ў Беларусі.
13 верасня - Дзень БРПА
У 1990 годзе Х Рэспубліканскі злёт піянераў прыняў рашэнне аб самастойнасці Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі як суб'екта Саюза піянерскіх арганізацый - Федэрацыі дзіцячых арганізацый.
Традыцыі БРПА – гэта знак павагі да гістарычных дат дзяржавы і дачынення членаў арганізацыі да жыцця сваёй краіны.
15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі
9 мая - Дзень Перамогі
1 чэрвеня - Дзень абароны дзяцей
3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
ДАЛУЧАЙСЯ ДА НАШЫХ ПАДЗЕЙ І ПРАЕКТАЎ!
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Інфармацыйныя, метадычныя матэрыялы, рэкамендаваныя для выкарыстання ў рабоце
ІНФАРМАЦЫЙНА-АДУКАЦЫЙНАЯ ПЛАТФОРМА ДЛЯ ВАЖАТЫХ
АДУКАЦЫЙНАЯ ПЛАТФОРМА "Я-ПІЯНЕР"
Статут ГА "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя"
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Банкаўскія рэквізіты Магілёўскага абласнога Савета ГА «БРПА»
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ