Кавалёва Алена Валер'еўна
63-65-76
Аддзел па ўзаемадзеянні з дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі арганізацыямі арганізуе ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва з рэгіянальнымі структурамі грамадскіх арганізацый дзяцей і моладзі, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Магілёўскай вобласці (ГА "БРПА", ГА "БРСМ", РГА "Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА", ГА "БЛІК", БМГАВП і інш.), курыруе дзейнасць рэсурснага цэнтра маладзёжных ініцыятыў "Прыступкі", ажыццяўляе метадычную работу з кадрамі раённых, гарадскіх устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, супрацоўнічае з НДААЦ "Зубраня", арганізуе правядзенне рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх масавых мерапрыемстваў з педагогамі і навучэнцамі, вывучае і аналізуе сітуацыю ў грамадскіх аб'яднаннях, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на базе ўстаноў дадатковай адукацыі агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Рэспубліканскі маладзёжны цэнтр Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі сумесна з Дзіцячым Фондам ААН (ЮНІСЕФ) дае старт праекту, накіраванаму на ўкараненне міжнароднай метадалогіі "АПШІФТ" – праграмы па сацыяльным праектаванні для моладзі. Праект накіраваны на прадастаўленне маладым людзям інавацыйных магчымасцей для навучання, развіцця і атрымання новых навыкаў і якасцей, у прыватнасці, крэатыўнасці, супрацоўніцтва, лідэрства.
Аб ПРАЕКЦЕ МЕТАДАЛОГІЯНашы супрацоўнікі:
Метадыст вышэйшай катэгорыі
Метадыст
Педагог-арганізатар
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Метадыст сёння - гэта не адміністратар, не прадстаўнік улады ва ўстанове, а перш за ўсё спецыяліст, які дапамагае педагогу знайсці сваё прызначэнне. Мэтай дзейнасці інструктыўна-метадычнага аддзела з'яўляецца ўдасканаленне асобасна-прафесійнага ўзроўню педагогаў, фарміраванне іх педагагічнага майстэрства і творчасці для паспяховай рэалізацыі задач, якія стаяць перад сучаснай установай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Адным з напрамкаў дзейнасці аддзела з'яўляецца інфармацыйна-метадычнае суправаджэнне дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзейнасці ДУДА "Абласны цэнтр творчасці", дзейнасці па мастацка-эстэтычным выхаванні, дзейнасці па фарміраванні культуры здаровага ладу жыцця, арганізацыі летняй аздараўленчай кампаніі, дзейнасці па грамадзянска-патрыятычным выхаванні, дзейнасці дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый.
Яшчэ адным напрамкам дзейнасці аддзела з'яўляецца інфармацыйна-выдавецкая дзейнасць. Фонд метадычных матэрыялаў аддзела налічвае больш за 5000 адзінак захоўвання. У ім прадстаўлены матэрыялы, выдадзеныя педагагічнымі работнікамі АЦ, установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада і вобласці, рэспублікі, а таксама ўстановамі дадатковай адукацыі Расійскай Федэрацыі. Метадычныя матэрыялы сістэматызаваны па дзесяці раздзелах, больш чым па 70 напрамках. Фонд бібліятэкі складае каля 25 000 асобнікаў кніг, брашур і часопісаў. Асноўная частка фонду - літаратура па педагогіцы, псіхалогіі, у дапамогу рабоце аб'яднанняў па інтарэсах, нотная і музычная літаратура. Бібліятэка выпісвае каля 100 перыядычных выданняў.
Нашы супрацоўнікі:
Метадыст першай катэгорыі
Метадыст першай катэгорыі
Метадыст другой катэгорыі
Метадыст
Метадыст першай катэгорыі
Метадыст першай катэгорыі
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Мэта дзейнасці аддзела - стварэнне ўмоў для якаснага паляпшэння адукацыйнай падрыхтоўкі дзяцей у пазаўрочны час, рэалізацыя асноўных палажэнняў сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, прафарыентацыя дзяцей і моладзі.
Сёння аддзел адукацыйнай дзейнасці - гэта адкрытая, дынамічна развіваемая адукацыйная сістэма, у якой больш чым 1500 навучэнцам пад кіраўніцтвам 25 вопытных педагогаў прадастаўляецца магчымасць атрымаць новыя веды, замацаваць цікавасць да прадмета, развіць асобу дзіцяці, прафесійна самавызначыцца.
Нашы супрацоўнікі:
Метадыст першай катэгорыі
Метадыст
Педагог-арганізатар
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Мэтай дзейнасці Школы развіцця "Прыступкі" з'яўляецца рэалізацыя адукацыйных праграм дадатковай адукацыі для дзяцей дашкольнага ўзросту. Адукацыйныя паслугі прадастаўляюцца ў форме заняткаў па наступных напрамках: развіваючыя гульні, развіццё маўлення, навучанне грамаце, выяўленчая дзейнасць, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, музычнае выканальніцтва, рытміка.
Працягласць заняткаў складае не больш за 30 хвілін па адным з напрамкаў дзейнасці. Структура Школы развіцця ўключае ў сябе тры ўзроставыя ступені: I ступень – для дзяцей 3-4-х гадоў, II ступень – для дзяцей 5-ці гадоў, III ступень - для дзяцей 6-ці гадоў.
На працягу навучальнага года педагагічны калектыў Школы развіцця "Прыступкі" праводзіць для навучэнцаў і іх бацькоў вясёлыя святы, адкрытыя заняткі, бацькоўскія сходы, кансультацыі.
Нашы супрацоўнікі:
Метадыст
Педагог па развіваючых гульнях вышэйшай катэгорыі
Педагог па развіваючых гульнях першай катэгорыі
Педагог па развіцці маўлення вышэйшай катэгорыі
Педагог па развіцці маўлення вышэйшай катэгорыі
Педагог па рытміцы першай катэгорыі
Педагог па выяўленчым мастацтве вышэйшай катэгорыі
Педагог па выяўленчым мастацтве першай катэгорыі
Канцэртмайстар першай катэгорыі
Педагог па музычным выканальніцтве другой катэгорыі
Педагог па развіцці маўлення вышэйшай катэгорыі
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Тэатральная дзейнасць - самая даступная дзейнасць для дзяцей. Каб быць з намі, дастаткова жадання дзіцяці авалодаць акцёрскім майстэрствам і мець узрост ад 6 да 18 гадоў.
Мы дапамагаем навучэнцам сфармаваць правільную мадэль паводзінаў у сучасным свеце, павышаем агульную культуру дзіцяці, вучым заўважаць у навакольным свеце цікавыя ідэі, ствараць мастацкія вобразы. Развіваем творчае ўяўленне і фантазію, мысленне і дапытлівасць, памяць, выразнасць, культуру мовы. Фарміруем валявыя рысы характару. Заняткі ў нашых тэатральных калектывах - гэта мора яркіх эмоцый! Гэта адчуванне свята, праведзенага разам з аднагодкамі, бацькамі і педагогамі ў незвычайным чароўным свеце! Гэта магчымасць рэалізаваць свой творчы патэнцыял на ўрачыстых сустрэчах і фестывалях, канферэнцыях і конкурсах. Гэта магчымасць стаць удзельнікам спектакляў і масавых мерапрыемстваў у нашым Палацы дзіцячай творчасці.
Нашы супрацоўнікі:
метадыст першай катэгорыі
Метадыст
Педагог дадатковай адукацыі
Педагог дадатковай адукацыі
Культарганізатар першай катэгорыі
Культарганізатар першай катэгорыі
Культарганізатар першай катэгорыі
Культарганізатар
Культарганізатар
Культарганізатар
Культарганізатар
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Штогод больш за дзве тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак займаюцца ў аддзеле мастацкай адукацыі. Іх сустракаюць таленавітыя, неабыякавыя педагогі. Тут пануюць добразычлівая атмасфера, паразуменне паміж дарослымі і дзецьмі, натхненне, захапленне, творчасць. Тут не ставяць адзнак і не задаюць хатніх заданняў, няма няўдачнікаў. Тут вучаць рабят рабіць важныя і карысныя рэчы, фантазіяваць, маляваць, ляпіць, шыць, танцаваць, спяваць, гуляць на музычных інструментах. Гэта месца, дзе хлопцы могуць акунуцца ў свет фантазій і творчасці, дзе можна кожнаму знайсці сабе справу па душы.
Асноўныя напрамкі дзейнасці нашага аддзела: вакал, харэаграфія, выяўленчая і дэкаратыўна-прыкладная творчасць, гульня на музычных інструментах.
У аддзеле 8 калектываў, якія маюць званні "Заслужаны", "Народны" або "Узорны": заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны ансамбль народнай песні "Ярыца", народны аркестр народных інструментаў, узорная студыя выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Тон", узорная студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Фітадызайн", узорная студыя моды "Авангард", узорны харэаграфічны ансамбль "Крынічка", узорны ансамбль "Руская песня" і ўзорная вакальная студыя "Фантазія".
Нашы супрацоўнікі:
Метадыст першай катэгорыі
Метадыст першай катэгорыі
Метадыст другой катэгорыі
Метадыст першай катэгорыі
Культарганізатар
Канцэртмайстар
Педагог дадатковай адукацыі другой катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі
Канцэртмайстар
Педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі першай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі другой катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі другой катэгорыі
Канцэртмайстар першай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі
Педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі
Педагог дадатковай адукацыі другой катэгорыі
Канцэртмайстар вышэйшай катэгорыі
Канцэртмайстар першай катэгорыі
Канцэртмайстар вышэйшай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі першай катэгорыі
Канцэртмайстар вышэйшай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі
Педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі
Мастак-афарміцель
Мастак
Педагог дадатковай адукацыі другой катэгорыі
Мастак
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны эстрадны тэатр-студыя "Вясёлка" - сучасная новая форма работы з дзіцячым калектывам! Тэатр-студыя "Вясёлка" - школа эстэтычнага выхавання і адукацыі, дружная сям'я педагогаў і больш за 400 выхаванцаў. Гэта сучасныя дзіцячыя песні і эксклюзіўныя эстрадныя нумары! Тэатр-студыя "Вясёлка" ўніверсальная па родзе сваёй дзейнасці і ўключае ў сябе сінтэз вакальнага мастацтва, музыкі і харэаграфіі! Эстрадны вакал, сучасная харэаграфія, брэйк-данс - асноўныя напрамкі тэатра-студыі "Вясёлка". "Вясёлка" - лаўрэат і дыпламант рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў, конкурсаў і аглядаў.
Мы ганарымся сваімі выпускнікамі. Сярод іх: Іна Афанасьева; Ірына Дарафеева; Наталля Кудрына; Наташа Падольская; Ганна Мушак (беларуская спявачка, удзельніца шоу канала Расія 1 "Галоўная сцэна. 2 сезон", бэк-вакалістка Алены Ваенгі); Аляксандра Сярожнікава (джазавая і фолк-спявачка (Расія, г. Масква), аўтар песень); Інга Кісялёва (вядучая салістка Маладзёжнага тэатра эстрады (г. Мінск), тэлевядучая на Беларускім нацыянальным тэлебачанні, салістка групы DeTroitCoverBand (г. Мінск)); Кацярына Пасюкова (Тэатр "ETCetera" (Расія, г. Масква), у трупе з 2013 года); Яўгенiя Караткевіч (у 2014 г. скончыла УДІК (майстэрня С. Салаўёва). Тэатр Ленком: "Пер Гюнт"; Тэатр кінаакцёра: "Моцарт і Маргарыта" (мюзікл), "Свята непаслушэнства", "Тод", актрыса расійскага кіно); Кацярына Мурашка (Арт-група SOPRANO Турэцкага/Сапрана 10 (вакалістка)).
Нашы супрацоўнікі:
Мастацкі кіраўнік, педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі
Метадыст
Педагог-арганізатар
Педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі
Канцэртмайстар вышэйшай катэгорыі
Канцэртмайстар першай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі
Канцэртмайстар першай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі першай катэгорыі
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Аддзел фізічнага выхавання забяспечвае неабходныя ўмовы для развіцця і выхавання асобы дзіцяці, узаемадзеянне з сям'ёй, школай і іншымі сацыяльнымі інстытутамі, займаецца выяўленнем адораных дзяцей для падрыхтоўкі спартсменаў-разраднікаў, прапагандуе здаровы лад жыцця з дапамогай арганізацыі спартыўных і культурна-масавых мерапрыемстваў, забяспечвае павышэнне прафесійнага ўзроўню педагогаў.
Дзейнасць аддзела прадстаўлена двума асноўнымі напрамкамі: аздараўленчым і спартыўным. Аздараўленчы напрамак уключае ў сябе аб'яднанне па інтарэсах "Плаванне", групы пачатковай падрыхтоўкі першага і другога гадоў навучання; аб'яднанне па інтарэсах "Плаванне", групы аздараўлення; аб'яднанне па інтарэсах "Вавiнам в'ет во дао", групы першага і другога гадоў навучання. Спартыўны напрамак уключае ў сябе аб'яднанне па інтарэсах "Плаванне", вучэбна-трэніровачныя групы трэцяга і больш гадоў навучання; аб'яднанне па інтарэсах "Вавiнам в'ет во дао", групы трэцяга і больш гадоў навучання.
Нашы супрацоўнікі:
Метадыст
Культарганізатар
педагог па плаванні першай катэгорыі
педагог па плаванні вышэйшай катэгорыі, суддзя першай катэгорыі РБ па плаванні
педагог па плаванні вышэйшай катэгорыі, суддзя нацыянальнай катэгорыі РБ па плаванні
педагог па плаванні першай катэгорыі
педагог па плаванні вышэйшай катэгорыі
Педагог па плаванні вышэйшай катэгорыі
педагог по в'ет во дао вышэйшай катэгорыі
Інструктар па фізічнай культуры
інструктар па фізічнай культуры і педагог па плаванні
Педагог па плаванні вышэйшай катэгорыі
Педагог па рукапашным баі вышэйшай катэгорыі
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Дзейнасць навукова-тэхнічнага аддзела грунтуецца на новых інфармацыйных тэхналогіях, што спрыяе развіццю інфармацыйнай культуры і ўзаемадзеянню са светам навукова-тэхнічнай творчасці. Аўтарскае ўвасабленне задумы ў аўтаматызаваных мадэлях і праектах асабліва важна для навучэнцаў, у якіх найбольш выражана даследчая кампетэнцыя.
Нашы супрацоўнікі:
Культарганізатар другой катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі першай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі першай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі
Педагог дадатковай адукацыі
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Спартыўна-тэхнічны аддзел арганізуе дзейнасць, накіраваную на фарміраванне ў вучняў шырокага кругагляду, развіццё ўяўлення, самастойнага мыслення і цікавасці да пошукавай дзейнасці. На занятках у аб'яднаннях па інтарэсах спартыўна-тэхнічнага аддзела хлопцы знаёмяцца з асновамі аўтамадэліравання, авіямадэліравання і суднамадэліравання, вывучаюць уласцівасці матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца ў стварэнні мадэляў. Яны авалодваюць асновамі працы з гаспадарча-бытавымі, слясарнымі і сталярнымі інструментамі. Пад кіраўніцтвам педагогаў-прафесіяналаў навучэнцы майструюць як простыя вырабы з разнастайных даступных матэрыялаў (паперы, дрэва, пластыка, поліэтылену), так і сур'ёзныя радыёкіруемыя мадэлі, з якімі навучэнцы выступаюць на розных спартыўных спаборніцтвах.
ЗАЗІРНІЦЕ Ў НАШ INSTAGRAM®Нашы супрацоўнікі:
Метадыст другой катэгорыі
Метадыст
Педагог дадатковай адукацыі
Педагог дадатковай адукацыі другой катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі другой катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Аддзел займаецца арганізацыяй адукацыйнага працэсу ў аб'яднаннях па інтарэсах краязнаўчай накіраванасці, каардынацыяй і метадычным забеспячэннем дзейнасці музеяў устаноў адукацыі вобласці (аказанне метадычнай дапамогі, правядзенне навучальных семінараў для кіраўнікоў музеяў, правядзенне пашпартызацый музеяў), каардынацыяй і метадычным забеспячэннем правядзення абласных акцый навучэнскай моладзі.
Мы праводзім абласныя краязнаўчыя мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскіх акцый навучэнскай моладзі, арганізоўваем удзел навучэнцаў вобласці ў рэспубліканскіх краязнаўчых мерапрыемствах, у рэспубліканскіх злётах юных краязнаўцаў, юных экскурсаводаў, юных геолагаў і юных пошукавікоў, а гэтак жа ў зборах актыву краязнаўчага руху для аздараўлення ў НДААЦ "Зубраня", прапагандуем гісторыка-культурную і прыродную спадчыну Рэспублікі Беларусь.
Наш аддзел прымае ўдзел у распрацоўцы вучэбных планаў, праграм, дапаможнікаў, метадычных рэкамендацый і іншай літаратуры па пытаннях краязнаўства і пошукавай работы. Аказвае метадычную дапамогу ўстановам адукацыі па выкарыстанні краязнаўства ў адукацыйным працэсе. Праводзіць навучальныя семінары, канферэнцыі, нарады для краязнаўчага актыву вобласці, садзейнічае павышэнню кваліфікацыі педагагічных работнікаў па краязнаўстве і музейнай дзейнасці ва ўстановах. Абагульняе і распаўсюджвае перадавы вопыт па арганізацыі і правядзенні краязнаўчай, пошукавай і музейнай работы ва ўстановах адукацыі.
Мы супрацоўнічаем з дзяржаўнымі ўстановамі, грамадскімі, маладзёжнымі аб'яднаннямі ў галіне краязнаўчых даследаванняў, метадычнага забеспячэння адукацыйнай дзейнасці, прапагандуем краязнаўчую і пошукавую работу сродкамі масавай інфармацыі, вывучаем стан краязнаўчай і пошукавай работы ва ўстановах адукацыі вобласці, вядзем збор і аналіз неабходнай інфармацыі.
Нашы супрацоўнікі:
Метадыст вышэйшай катэгорыі
Метадыст першай катэгорыі
Метадыст
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Дзейнасць аддзела накіравана на рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне дадатковай адукацыі і выхавання навучэнскай моладзі сродкамі турызму і экскурсійнай дзейнасці, павышэнне якасці адукацыі шляхам удасканалення прафесійнага майстэрства педагагічных кадраў у сістэме дадатковай адукацыі.
Асноўныя задачы аддзела - развіццё сеткі аб'яднанняў па інтарэсах па напрамку дзіцячага турызму, спартыўнага арыентавання і экскурсій, далучэнне да заняткаў турызмам і здаровага ладу жыцця падрастаючага пакалення, фарміраванне высокіх маральных якасцяў навучэнцаў, пазнавальнай і грамадскай актыўнасці, выхаванне самастойнасці, ініцыятывы, аказанне падтрымкі педагогам дадатковай адукацыі ў арганізацыі адукацыйнай дзейнасці.
Асноўныя напрамкі дзейнасці аддзела: арганізацыя работы аб'яднанняў па інтарэсах па напрамку дзейнасці аддзела, арганізацыя і правядзенне абласных турысцкіх мерапрыемстваў і вучэбна-трэніровачных збораў па відах турызму, забеспячэнне ўдзелу зборных каманд вобласці ў рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах, злётах, паходах, конкурсах і іншых мерапрыемствах з дзецьмі і вучнёўскай моладдзю, арганізацыя і правядзенне тэматычных і аглядных экскурсій па прыродных, гістарычных і культурна-асветніцкіх славутасцях Рэспублікі Беларусь, правядзенне мерапрыемстваў па аздараўленні вучняў у канікулярны час, у тым ліку профільных аздараўленчых лагераў, удзел у распрацоўцы вучэбных планаў, праграм, дапаможнікаў, метадычных рэкамендацый і іншай літаратуры па пытаннях арганізацыі турысцкай і экскурсійнай работы, аказанне метадычнай дапамогі ўстановам адукацыі па арганізацыі турысцкай і экскурсійнай работы з дзецьмі і моладдзю, распрацоўка маршрутаў паходаў і тэкстаў экскурсій, арганізацыя і правядзенне абласных семінараў, канферэнцый, нарад па турысцкай і экскурсійнай рабоце, прапаганда турысцкай і экскурсійнай работы сродкамі масавай інфармацыі, вывучэнне стану турысцкай і экскурсійнай работы ва ўстановах адукацыі вобласці, збор і аналіз неабходнай інфармацыі.
У сваёй рабоце аддзел цесна супрацоўнічае з аддзелам па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама, установай адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі", грамадскім аб'яднаннем "Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз", грамадскім спартыўным аб'яднаннем "Беларуская федэрацыя арыентавання", грамадскім аб'яднаннем "Беларуская федэрацыя альпінізму", МДУ ім. А.А. Куляшова, упраўленнем спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, сродкамі масавай інфармацыі.
Нашы супрацоўнікі:
Метадыст другой катэгорыі
Метадыст першай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі першай катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі
Педагог дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Мэты дзейнасці аддзела - стварэнне аптымальных умоў для фарміравання экалагічнай культуры дзяцей і моладзі, развіццё экалагічнай свядомасці навучэнцаў і прапаганда экалагічных ведаў з дапамогай актыўных сацыяльна значных форм, стварэнне ўмоў для развіцця практычных навыкаў і ўменняў вучняў у экалагічнай дзейнасці, забеспячэнне даступнасці экалагічнай творчасці, фарміраванне цікавасці да навукова-даследчай дзейнасці ў сферы экалогіі і біялогіі, выхаванне ў падрастаючага пакалення актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці аддзела з'яўляюцца стварэнне неабходных умоў для заняткаў дзяцей экалогіяй, біялогіяй, арганізацыя змястоўнага вольнага часу, выяўленне і развіццё лідэрскіх якасцяў і творчых схільнасцяў, сацыяльная адаптацыя дзяцей.
Нашы супрацоўнікі:
Загадчык сектара біялогіі і сельскай гаспадаркі
Загадчык сектара экалогіі і навакольнага асяроддзя
Метадыст
Метадыст
Культарганізатар
Педагог дадатковай адукацыі
Педагог дадатковай адукацыі другой катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі другой катэгорыі
Педагог дадатковай адукацыі другой катэгорыі
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
У аснове дзейнасці аддзела - бесперапыннае павышэнне якасці ўмоў для адпачынку і аздараўлення дзяцей у летнім аздараўленчым лагеры з кругласутачным знаходжаннем "Крыніца". Аддзел займаецца вызначэннем стратэгіі, мэт і задач развіцця лагера, праграмным планаваннем яго работы, забеспячэннем матэрыяльна-тэхнічнай базы лагера.
Нашы супрацоўнікі:
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ