АЛЯКСЕЙЧЫКАВА
АНАСТАСІЯ АЛЯКСАНДРАЎНА
педагог аб'яднання па інтарэсах "FANTA"
ДУДА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Агат"
г. Магілёва"
МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА ПАДРЫХТОЎЦЫ ДА КОНКУРСНЫХ ЗАДАННЯЎ
Мадэляванне занятка ў сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі
У 2023/2024 навучальным годзе з мэтай выяўлення, абагульнення і распаўсюджвання перадавога педагагічнага вопыту ў сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі праводзіцца абласны конкурс прафесійнага майстэрства "Педагог дадатковай адукацыі" сярод педагогаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (далей - конкурс).
Прыярытэтным напрамкам развіцця сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з'яўляецца работа па павышэнню якасці дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, забеспячэнню яе адпаведнасці патрабаванням заканадаўства. Сучасная адукацыйная сітуацыя патрабуе ад педагогаў пастаяннага ўдасканалення іх ведаў і ўменняў. Мэта ўдасканалення адукацыі на сучасным этапе развіцця нашага грамадства - павышэнне яе якасці, што асабліва актуальна, паколькі 2024 год Указам Кіраўніка дзяржавы аб'яўлены Годам якасці.
Без укаранення інавацыйных тэхналогій, сучасных сродкаў навучання, павышэння прэстыжу прафесіі педагога, выяўлення і распаўсюджвання перадавога вопыту, павышэння прафесіяналізму гэтага дасягнуць немагчыма. Галоўным стратэгічным і тэхналагічным рэсурсам заўсёды быў і застаецца менавіта педагог, ад прафесіяналізму, маральных каштоўнасцей, інтэлекту якога залежыць якасць адукацыі.
У конкурсе бяруць удзел педагогі дадатковай адукацыі, якія працуюць на пастаяннай аснове, маюць вышэйшую/першую кваліфікацыйную катэгорыю, стаж работы на пасадзе педагога дадатковай адукацыі не менш як 5 гадоў і выніковы ўдзел у мерапрыемствах рознага ўзроўню.
У лістападзе-снежні 2023 года ў кожнай установе дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі вобласці быў праведзены першы этап конкурсу - установачны.
Па выніках першага этапу быў вызначаны пераможца ад кожнай установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі вобласці, матэрыялы якога былі накіраваны ў абласны арганізацыйны камітэт для ўдзелу ў другім адборачным этапе конкурсу.
Другі этап (адборачны). У другім этапе конкурсу прынялі ўдзел 24 педагогі дадатковай адукацыі па розных профілях дзейнасці: мастацкі - 17 педагогаў (адукацыйныя галiна: "Дэкаратыўна-прыкладная творчасць" - 8, "Харэаграфія" - 4, "Музычная творчасць" (вакал) - 3, "Выяўленчая творчасць” – 1, “Тэатр” – 1); эколага-біялагічны - 3 педагогі (адукацыйная галiна "Экалогія" - 3); культурна-дасугавы - 1 педагог (адукацыйная галiна "Асновы праектавання і гульнявая дзейнасць"); спартыўна-тэхнічны – 1 педагог (адукацыйная галiна "Аўтаматаспорт"); грамадска-гуманітарны - 2 педагогі (адукацыйныя галiна: "Чалавек. Грамадства. Свет" - 1, "Грамадства" - 1).
Для ўдзелу ў другім этапе, які прайшоў у студзені-лютым 2024 года, гарадскія (раённыя) аргкамітэты накіравалі ў абласны арганізацыйны камітэт пакет дакументаў, які ўключае ў сябе: заяўку-анкету на ўдзел у конкурсе; згоду на апрацоўку персанальных даных удзельніка конкурсу; фота ўдзельніка ў электронным і друкаваным фармаце; рэзюмэ дзейнасці "Прафесійны кейс педагога".
Рэзюмэ дзейнасці "Прафесійны кейс педагога" уключае раздзелы:
прафесійны пашпарт педагога; пашпарт аб'яднання па інтарэсах; рэзультатыўнасць дзейнасці педагога; рэзультатыўнасць дзейнасці аб'яднання па інтарэсах; абагульненне і распаўсюджванне педагагічнага вопыту; інавацыйная дзейнасць педагога; фотагалерэя аб дзейнасці аб'яднання па інтарэсах; дадаткі (раздзел уключае пацвярджаючыя матэрыялы да вышэйпералічаных раздзелаў: ксеракопіі дыпломаў, матэрыялаў, размешчаных у сродках масавай інфармацыі, канспекты майстар-класаў, адкрытых заняткаў, матэрыялы выступленняў на адукацыйных мерапрыемствах і інш.).
Рэзюмэ дзейнасці "Прафесійны кейс педагога" дае поўнае ўяўленне аб прафесійнай дзейнасці педагога дадатковай адукацыі. Кейсы адлюстроўваюць асноўныя паказчыкі ацэнкі дзейнасці педагога, аб'яднання па інтарэсах у мерапрыемствах рознага ўзроўню, ажыццяўленне праектнай дзейнасці, укараненне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у адукацыйны працэс, выкарыстанне элементаў даследчай дзейнасці.
Адным з прыярытэтных напрамкаў у дзейнасці педагога застаецца ўкараненне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, інавацыйных метадаў навучання. Педагогі прадэманстравалі ўмелае выкарыстанне ў сваёй практыцы педагагічных інавацый: прымяненне электронных сэрвісаў і дадаткаў WEB 2.0, LearningApps, праграмы тыпу Pepakura, Pattern Maker і інш.; метад нейрасеткавага мадэлявання; лічбавы адукацыйны рэсурс "Яндэкс. Падручнік"; QR-тэхналогіі; выкарыстанне для стварэння тэставых заданняў і збору адказаў на іх сэрвісаў Google Формы, Viber; выкарыстанне для распрацоўкі анлайн-заняткаў спецыялізаваных платформ BoxApps, Core, Udoba; мультыролікі, 3D-урокі з YouTubе і інш.
Рэзюмэ дзейнасці ўдзельнікаў конкурсу "Прафесійны кейс педагога" ацэньвалася па распрацаваных крытэрыях, у адпаведнасці з якімі налічваліся балы: змястоўнасць і паўната прадстаўлення інфармацыі; адпаведнасць прадстаўленай інфармацыі пацвярджаючым матэрыялам; метадычная культура прадстаўленых матэрыялаў з досведу працы педагога дадатковай адукацыі; якасць падачы матэрыялу: логіка і паслядоўнасць прадстаўленага матэрыялу ў адпаведнасці з інструкцыяй запаўнення, эстэтычнасць афармлення матэрыялаў.
Па выніках адборачнага этапу вызначаны 13 педагогаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў і прайшлі ў трэці (фінальны) этап конкурсу:
Трэці (фінальны) этап конкурсу пройдзе ў сакавіку-красавіку 2024 года на базе Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці.
Праграма фінальнага этапу ўключае конкурсныя заданні:
сакавік 2024 года
- адкрыты занятак з незнаёмымі навучэнцамі;
- майстар-клас па напрамку дзейнасці педагога;
- псіхолага-педагагічнае тэсціраванне "Тэорыя, практыка, вопыт".
У красавіку 2024 года ў рамках урачыстай цырымоніі закрыцця конкурсу ўдзельнікі прадставяць свае візітныя карткі "Я і маё аб'яднанне", журы падвядзе вынікі конкурсу, пройдзе ўзнагароджанне ўдзельнікаў, пераможцы і лаўрэатаў 2 і 3 ступені.
22 лютага для ўдзельнікаў фінальнага этапу конкурсу праведзены семінар "Асноўныя аспекты прафесійнай дзейнасці педагога дадатковай адукацыі". У рамках семінара разгледжаны асноўныя аспекты пры падрыхтоўцы да конкурсных заданняў фінальнага этапу конкурсу. Асветлены тэарэтыка-практычныя падыходы пабудовы адкрытага занятку, разгледжаны алгарытм распрацоўкі і правядзення майстар-класа, дадзены метадычныя парады пры падрыхтоўцы да конкурснага задання "Візітная картка "Я і маё аб'яднанне". Ацаніць узровень валодання псіхолага-педагагічнымі ведамі ўдзельнікі змаглі, выканаўшы пробнае псіхолага-педагагічнае тэсціраванне "Тэорыя, практыка, вопыт". Падчас семінара разгледжаны тыповыя памылкі пры выкананні конкурсных заданняў. У дапамогу педагогам падрыхтаваны метадычныя рэкамендацыі па выкананні конкурсных заданняў фінальнага этапу.
З 18 па 28 сакавіка прайшлі конкурсныя заданні фінальнага этапу: адкрыты занятак з незнаёмымі навучэнцамі; майстар-клас па напрамку дзейнасці педагога; псіхолага-педагагічнае тэсціраванне "Тэорыя, практыка, вопыт".
Асноўным элементам адукацыйнага працэсу з'яўляецца занятак. Метадычна граматна прасочвалася структура пабудовы занятку, якая ўключае ўсе асноўныя элементы: мэты, змест, сродкі, метады, арганізацыя. Педагогі ўмела прадэманстравалі галоўнае патрабаванне - дасягненне мэты, пастаўленай педагогам і прынятай навучэнцамі. Каштоўнасць заняткаў заключалася ў тым, што педагогі не паведамлялі веды, а ўключалі навучэнцаў у сумесную дзейнасць, актыўны пошук ведаў, жывыя нефармальныя зносіны. Шляхам выканання розных заданняў навучэнцы самастойна выходзілі на тэму занятка і канчатковы вынік. Інтэрактыўнае ўзаемадзеянне навучэнцаў пад умелым кіраваннем педагога садзейнічала пашырэнню ведаў і кругагляду навучэнцаў у розных адукацыйных галінах. Навучэнцы з вялікай цікавасцю правялі расследаванне, падчас якога раскрылі прыкметы вясны, захоплена адправіліся ў дзіўную краіну бісерапляцення, саломапляцення, далучыліся да культуры беларускага народа, пагрузіліся ў свет лялечнага тэатра, вакальнага мастацтва, прымерыўшы ролю акцёра, артыста, з азартам пагрузіліся ў вучэбна-трэніровачны працэс юных знаўцаў, з вялікай цікавасцю атрымалі навыкі кіравання на матацыкле.
Важным крытэрыем паспяховага правядзення занятку з'яўляецца ацэнка яго эфектыўнасці, якая накіравана на ўзровень дасягнення мэты занятку, яго завершанасць і канчатковы вынік, які быў выяўлены ў гатовых прадуктах: пастаноўка вакальнага нумара, гатовыя ўпрыгожванні: бранзалет, брошка, праекты і інш.
Усе заняткі прайшлі на высокім прафесійным узроўні. Удзельнікі конкурсу творча падышлі да выбару тэмы заняткаў. Педагогі падрыхтавалі для адукацыйнай дзейнасці насычаны, цікавы тэарэтычны і наглядны матэрыял, практычна прадэманстравалі выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Прасочвалася эстэтызацыя прадметна-матэрыяльнага асяроддзя навучальных кабінетаў у адпаведнасці з тэматыкай правядзення заняткаў.
Усе ўдзельнікі конкурсу валодаюць высокім узроўнем педагагічнай культуры, метадычнай граматнасцю, педагагічным тактам, праявілі асобасныя якасці і індывідуальны педагагічны стыль. Педагог дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі на сучасным этапе - гэта сінтэз прафесіі творчасці і мастацтва. І адкрыты занятак паслужыў таму яскравай ілюстрацыяй.
Падчас выканання яшчэ аднаго конкурснага задання - "Майстар-клас па напрамку дзейнасці педагога" - удзельнікі прадэманстравалі метады, прыёмы, тэхналогіі навучання і выхавання. Мэтавай групай майстар-класаў сталі педагогі, якія працуюць па розных профілях дзейнасці Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці.
Асноўнай мэтай правядзення майстар-класаў з'яўляецца павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў, абмен педагагічным вопытам. Кожны майстар-клас вызначаў шэраг задач, для рэалізацыі якіх выкарыстоўваліся разнастайныя метады, прыёмы працы і віды дзейнасці: доследна-эксперыментальная, даследчая дзейнасць з выкарыстаннем сродкаў цыфравізацыі, уключаючы разнапланавы арсенал кадзіраваных практычных заданняў, а таксама актыўнае прымяненне праблемна-пошукавых метадаў, гульнявых тэхналогій.
У рамках правядзення майстар-класаў варта адзначыць наяўнасць і прадстаўленне аўтарскіх распрацовак, такіх як: "фітнес-вакал" (распрацоўка комплексу практыкаванняў), "IQ-хакей", элементы інавацыйных прыёмаў у тэхналогіі саломапляцення. А таксама педагогі-майстры падзяліліся вопытам распрацоўкі "Дзённіка поспеху" ў рамках рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, практычных гульняў, заданняў і інш. Асаблівая ўвага ў рамках правядзення майстар-класаў была ўдзелена прэзентацыі вопыту па выкарыстанні і прымяненні анлайн-сэрвісаў па стварэнню і распрацоўцы практычных гульняў, якія можна прымяняць педагогам незалежна ад профілю дзейнасці.
Практычнай значнасцю майстар-класаў сталі атрыманыя веды і вопыт, з якімі ўдзельнікі азнаёміліся ў працэсе сумеснай работы і даведаліся, як іх прымяняць у адукацыйнай дзейнасці.
У аснове дзейнасці майстар-класаў – практычная творчая дзейнасць, у якую актыўна ўцягнуты ўсе ўдзельнікі. Педагог-майстар выступаў у ролі метадыста-кансультанта. Не проста перадаваў веды, а ствараў атмасферу для праявы творчасці, дэманструючы ўласны індывідуальны стыль, які прасочваўся пры адборы зместу, форм і метадаў работы і ацэнцы сумеснай работы. Варта адзначыць высокі ўзровень метадычнай граматнасці, прадстаўлены разгорнуты аспект змястоўнай дзейнасці: выразнасць абазначанай мэтавай устаноўкі і яснасць пастаноўкі задач, выяўленасць педагагічнай ідэі, сутнасць прапанаванай праблемы. Пад умелым кіраўніцтвам педагогаў-майстроў назіралася прафесійнае ўзаемадзеянне з аўдыторыяй, дакладнасць структуры і выдзяленне этапаў, наяўнасць прыёмаў матывацыі. Педагогі-майстры гатовы дзяліцца творчымі знаходкамі і сакрэтамі прафесійнага майстэрства праз жывыя зносіны і практычную дэманстрацыю ўласнага вопыту. Вопыт кожнага педагога ўнікальны.
Трэцім конкурсным заданнем стала псіхолага-педагагічнае тэсціраванне "Тэорыя, практыка, вопыт". Распрацаваныя пытанні тэста накіраваны на веданне нарматыўных прававых дакументаў у арганізацыі адукацыйнага працэсу, а таксама тэарэтычныя аспекты педагогікі і ўзроставай псіхалогіі.
Удзельнікі конкурсу прадэманстравалі высокі ўзровень псіхолага-педагагічнай граматнасці ў галіне спецыфікі арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
На дадзеным этапе журы конкурсу падводзіць вынікі па выкананні вышэйпералічаных конкурсных заданняў.
22 красавіка пройдзе ўрачыстая цырымонія закрыцця, падвядзення вынікаў конкурсу. Завяршальным конкурсным заданнем стане візітная картка "Я і маё аб'яднанне", якое ўдзельнікі вынясуць на суд журы. У ходзе конкурсу назапашваецца сума балаў па выніках выканання ўсіх конкурсных мерапрыемстваў фінальнага этапу. Па выніках конкурсу журы вызначыць пераможцу і лаўрэатаў 2 і 3 ступені конкурсу.
Жадаем усім поспеху!
педагог аб'яднання па інтарэсах "FANTA"
ДУДА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Агат"
г. Магілёва"
педагог аб'яднання па інтарэсах "Інтэлектуальныя гульні" ДУДА "Асіповіцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі"
педагог аб'яднання па інтарэсах "Фларадызайн" УА "Клімавіцкі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі"
педагог аб'яднання па інтарэсах "Экалагічная сцяжынка" ДУДА "Горацкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі"
педагог аб'яднання па інтарэсах "Творчая майстэрня" ДУДА "Круглянскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Вясёлка"
педагог заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнай дзіцячай эстраднай студыі "Вясёлыя ноткі" ДУДА "Цэнтр творчасці "Эверэст" г. Магілёва"
педагог аб'яднання па інтарэсах "Знаўцы"
ДУДА "Касцюковіцкі раённы цэнтр дзіцячай творчасці"
педагог аб'яднання па інтарэсах "Юны матацыкліст" ДУА "Шматпрофільны цэнтр "Ветразь" г. Бялынічы"
педагог аб'яднання па інтарэсах "Лялечны тэатр "Бураціна" ДУДА "Клічаўскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі"
педагог эстраднай студыі "Імпульс" ДУДА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Крынічка"
г. Магілёва"
педагог аб'яднання па інтарэсах "Квінтэсенцыя" ДУА "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бабруйска"
педагог аб'яднання па інтарэсах "Радужка"
ДУА "Цэнтр дзіцячай творчасці "Прамень"
г. Шклова"
педагог аб'яднання па інтарэсах "Бісерапляценне" ДУДА "Раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ветразь надзей" г.п. Хоцімска"
ПЕРАМОЖЦА
Лаўрэат 2 ступені
Лаўрэат 2 ступені
Лаўрэат 3 ступені
Намінацыя "За высокі ўзровень падрыхтоўкі юных спартсменаў-адзінаборцаў"
Намінацыя "За развіццё навукова-тэхнічнага напрамку ў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі"
Намінацыя "За развіццё народнай харэаграфічнай творчасці"
Намінацыя "За ўкараненне інавацыйных падыходаў да навучання дзяцей дашкольнага ўзросту"
1 МЕСЦА
педагог аб'яднання па інтарэсах "Каларыт" ДУА "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бабруйска"
2 МЕСЦА
педагог аб'яднання па інтарэсах "Чароўная палітра" ДУДА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Крынічка" г. Магілёва"
3 МЕСЦА
педагог аб'яднання па інтарэсах "Прырода і фантазія" ДУДА "Горацкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі"
3 МЕСЦА
педагог аб'яднання па інтарэсах "Я - вядучы!" ДУДА "Шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю "Юнацтва" г. Магілёва"