SLOGAN_2
Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі "Магілёўскі абласны цэнтр творчасці" — шматпрофільная ўстанова з багатай гісторыяй і добрымі традыцыямі. Мы прапануем шырокі спектр адукацыйных паслуг, дзе кожнае дзіця абавязкова знойдзе сабе занятак па душы і рэалізуе свой унутраны патэнцыял.
У нашай установе працуюць кваліфікаваныя педагогі-энтузіясты, захопленыя майстры сваёй справы, якія здольны даць навучэнцам трывалыя веды і выхаваць духоўна багатае і сацыяльна спелае пакаленне. Свабода творчасці дзяцей і педагогаў дазваляе дасягаць сур'ёзных поспехаў, якімі мы па праву ганарымся: нашы калектывы — пастаянныя ўдзельнікі і прызёры розных конкурсаў, фестываляў, выстаў!
Мы беражліва захоўваем сваю гісторыю і традыцыі, не спыняемся на дасягнутым і пастаянна развіваемся. Ганарымся сваімі выпускнікамі і шчыра радуемся, калі дзверы цэнтра адкрываюць новыя навучэнцы. Упэўнены, што тут вы зможаце адчуць унікальную атмасферу і абавязкова захочаце, каб дзіця стала яе часткай.
Запрашаем Вас стаць нашымі пастаяннымі наведвальнікамі і зацікаўленымі суразмоўцамі, бо ад вас шмат у чым будзе залежаць, якой стане наша ўстанова заўтра!
Чакаем вас, каб разам тварыць, радавацца высокім дасягненням, ісці да новых адкрыццяў!
З павагай,
дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці
Ігар Міхайлавіч Аўсеенка
8:00-21:00
Штодня