Да 75-годдзя Вялікай Перамогі!

За значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны, рэалізацыю разведвальных пошукавых праектаў "Памяць", "Дняпроўскі рубеж" і "Сожская мяжа" на Магілёўшчыне Грамадскаму аб'яднанню "Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб "Віккру" прысуджана СПЕЦЫЯЛЬНАЯ ПРЭМІЯ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ "ЗА ДУХОЎНАЕ АДРАДЖЭННЕ" (кіраўнік Барысенка Мікалай Сяргеевіч, метадыст Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці). Віншуем калектыў клуба з заслужанай узнагародай!